«Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года» (рэгістрацыя да 2 верасня)
Алгарытмы зноў змяняюцца. AI-інструменты абнаўляюцца хутчэй, чым рэдакцыі паспяваюць іх тэставаць. Сацсеткі выкатваюць новыя фарматы і рэжуць ахопы старых. Што гэта азначае для журналістаў і рэдакцый? Дзе рызыкі, а дзе — новыя шанцы?
Што вас чакае
На вэбінары «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года» абмяркуем:
- Якія апошнія абнаўленні ў сацсетках уплываюць на работу рэдакцый наўпрост зараз
- Якія AI-інструменты эканомяць час і адкрываюць новыя фарматы
- Як не згубіць і знайсці аўдыторыю ў сезон вялікіх перамен.
Каму гэта будзе карысна
Усім, хто працуе ў медыях і шукае магчымасці быць больш эфектыўным, а таксама зацікаўлены ў новых інструментах і схемах для працы.
Вядзе вэбінар Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.
Калі
Вэбінар пройдзе 4 верасня 2025 года,
с 17:00 да 19:30 па Варшаве, 18:00–20:30 па Вільнюсу, 19:00–21:30 па Тбілісі.
Як патрапіць на вэбінар
Удзел бескаштоўны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Регістрацыя працягнецца да 2 верасня 2025 года ўключна (23:59 па Вільнюсу).
РЭГІСТРАЦЫЯ
Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на паштовую скрыню спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.
Калі ўзніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.
Вэбінар «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025-года» праводзяць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
