• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыскусія: Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць? (8 лістапада, Варшава)

    Дыскусію ў Варшаве ладзіць ФШ1 — беларуская фатаграфічная платформа, якая аб’ядноўвае мастакоў і фатографаў з Беларусі.

    Дыскусія: Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?

    Сёння беларуская фатаграфічная сцэна раскіданая паміж Мінскам, Вільняй, Варшавай і многімі іншымі гарадамі. Хтосьці працуе ўнутры краіны, хтосьці — у эміграцыі. Сувязі аслабелі, а агульных пляцовак для размовы стала менш.

    Арганізатары прапануюць сустрэцца і адкрыта пагаварыць: 

    • ці патрэбная нам супольнасць сёння;
    • што яна можа даваць фатографам;
    • якія праблемы існуюць у поле беларускай фатаграфіі;
    • ці магчымы кантакт і супольная праца паміж фатографамі, якія знаходзяцца ў розных краінах?.

    Запрошаныя эксперты дыскусыйнай панэлі:

    Сяргей Міхаленка —  беларускі фатограф, выкладчык, заснавальнік BIPA — Беларуская Незалежная Асацыяцыя Фатографаў (Літва) 

    Ханна Самарская — сузаснавальніца і кіраўніца @projectwomenintech, дасціпна ведае, як будуецца і расце супольнасць

    Аляксандр Веледзімовіч — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык

    Яўген Атцецкі  — беларускі фатограф, выкладчык, сузаснавальнік беларускай фатаграфічный платформы ФШ1 

    Кацярына Ігнашэвіч — беларуская фатографка, менеджарка платформы ФШ1 і ўдзельніца калектыву +375 — на дыскусіі будзе выступаць у ролі фасілітатаркі.

    Пасля панэлі — адкрытая размова з усімі ўдзельнікамі, дзе кожны зможа падзяліцца сваім меркаваннем, досведам, назіраннямі і пытаннямі. Мы арганізуем працу за столамі ў невялікіх групах, каб была магчымасць для ўсіх паразважаць над пастаўленнымі.

    А пасля — кава-паўза і нетворкінг, каб пазнаёміцца, абмяняцца кантактамі, ці проста пагутарыць адзін з адным.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Пасля сустрэчы агульныя высновы дыскусіі будуць выкладзеныя ў сацыяльных сетках ФШ1 — каб размова магла заставацца адкрытай і даступнай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці