Фінансавая падтрымка медыяінавацый для беларускіх рэдакцый у выгнанні (дэдлайн — 22 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
X Fund запрашае незалежныя медыя з Беларусі і Расіі ў выгнанні падаваць заяўкі на праекты, якія аптымізуюць працу рэдакцыі.

Памер гранта: да 15 000 еўра.
Перыяд рэалізацыі: 15 кастрычніка – 31 снежня 2025 года.
Фінансавая падтрымка даступная для распрацоўкі або ўкаранення інавацыйных інструментаў і падыходаў, якія спрыяюць:
- доступу да інфармацыі на месцах;
- аналізу і праверцы інфармацыі;
- дастаўцы кантэнту аўдыторыі, нягледзячы на цэнзуру і бар’еры для распаўсюджвання;
- аптымізацыі працоўнага працэсу;
- лічбавай і інфармацыйнай бяспецы.
Звярніце ўвагу: праекты павінны ўжо рэалізоўвацца або знаходзіцца на прасунутых стадыях планавання. Тэрміны выканання праекта не дазваляюць распрацаваць новую ініцыятыву з нуля.
Дапушчальныя выдаткі: заработная плата, ганарары, тэхнічнае абсталяванне, кансультацыі.
Дэдлайн падачы заявак — 22 кастрычніка 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў