• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глабальны саміт па дэзінфармацыі: рэгістрацыя на анлайн-сесіі (17–18 верасня)

    Глабальны саміт па дэзінфармацыі 2025 года пройдзе ў анлайн-фармаце 17–18 верасня. Гэта цалкам віртуальнае і бясплатнае мерапрыемства з сінхронным перакладам на англійскую, іспанскую і партугальскую мовы.

    Каб зарэгістравацца і прыняць удзел у саміце па дэзінфармацыі, трэба ЗАПОЎНІЦЬ ФОРМУ.

    Колькасць месцаў абмежаваная. Больш інфармацыі: www.cumbredesinformacion.com

    Праграма саміта

    Глабальны саміт па дэзінфармацыі — гэта прастора для ўзаемадзеяння, дзе журналісты, даследчыкі, навукоўцы, спецыялісты па праверцы фактаў, прадстаўнікі СМІ і ўрадаў, грамадзянскія арганізацыі, выкладчыкі і студэнты з усяго свету штогод сустракаюцца, каб абмеркаваць і прадставіць дзеянні, прапановы і гісторыі поспеху па барацьбе з дэзінфармацыяй.

    Мерапрыемства арганізавана Міжамерыканскай прэс-асацыяцыяй (SIP), Fun­dación para el Peri­odis­mo (Балівія) і Proyec­to Descon­fío (Аргенціна) пры падтрымцы Agên­cia Lupa (Бразілія) і Fun­dación Gabo ў якасці асноўных партнёраў, а таксама спонсарам з боку Google News Ini­tia­tive.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці