• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грант для студэнтаў навуковай журналістыкі на наведванне штогадовай сустрэчы СфН (Сан-Дыега, ЗША, 15 верасня)

    Студэнты і студэнткі, якія навучаюцца на факультэце медыцынскай, або навуковай журналістыкі маюць магчымасць наведаць штогадовую сустрэчу SfN. Штогод два студэнты могуць атрымаць грант на наведванне гэтай сустрэчы. У ўдзельніка ці ўдзельніцы будзе дасведчаны ў сферы журналістыкі настаўнік. Кандыдат атрымае настаўніка, які працуе ў той сферы, у якой зацікаўлены кандыдат або кандыдатка (радыё або друкаванай журналістыцы). Медыя супрацоўнікі SfN таксама будуць кансультаваць удзельнікаў у тым як ім арыентавацца на сустрэчы, як адказваць на пытанні. Дэдлайн 15 верасня.

    Грант складаецца з:

    • аплаты пражывання (4 ночы);

    • 750 $ на пакрыццё расходаў, звязаных з удзелам у сустрэчы.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    Студэнты ці студэнткі бакалаўрыяту, магістратуры, або аспірантуры, або тыя, хто на працягу апошняга каляндарнага года скончылі навучанне па спецыяльнасці навуковай, або медыцынскай журналістыкі.

    Студэнты ці студэнткі, якія навучаюцца на факультэце агульнай журналістыкі, але могуць адэкватна прадэманстраваць намеры раскрываць тэмы навуковай, або медыцынскай журналістыкі.

    Студэнты ці студэнткі , якія навучаюцца на навуковых, або медыцынскіх спецыяльнасцях і могуць адэкватна прадэманстраваць намеры раскрываць медыцынскія, або навуковыя тэмы.

    Для атрымання гранта неабходна падаць на разгляд такія дакументы:

    • Матывацыйны ліст, у якім апісаць мэты кар’еры, якіх жадае дасягнуць кандыдат, а як наведванне гэтай сустрэчы дапаможа яму ў гэтым;

    • Рэзюмэ, або CV;

    • Дзве апублікаваныя артыкулы (калі такія маюцца);

    • Рэкамендацыйны ліст ад навуковага кіраўніка, або прафесара.

    • Усе дакументы неабходна адправіць на pidaward@sfn.org

    Падрабязнасці на сайце арганізатараў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці