• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (дэдлайн — 1 верасня)

    Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.

    Ian Par­ry Pho­to­jour­nal­ism Grant — гэта прэстыжны грант, прысвечаны памяці Яна Пэры. Гэта фотарэпарцёр, які загінуў у 24 гады, выконваючы заданне для The Sun­day Times падчас Румынскай рэвалюцыі 1989 года.

    Грант дапамагае пачаць маладым фотадакументалістам рэалізаваць уласны праект, атрымаць падтрымку прафесіяналаў і пачаць кар’еру ў фотажурналістыцы.

    Удзельнікі павінны прадставіць партфоліё і апісанне праекту, над якім яны будуць працаваць, калі выйграюць грант.

    Журы аддасць перавагу праектам, у якіх фотажурналістыка і дакументальная фатаграфія будуць выкарыстоўвацца, каб узнімаць важныя сацыяльныя гуманітарныя праблемы.

    Тэмы праектаў: сацыяльныя змены, гуманітарныя пытанні, узброеныя канфлікты, псіхалагічныя, культурныя, экалагічныя, медыцынскія ці палітычныя тэмы — усё, што звязана з чалавечым жыццём і праблемамі сучаснасці.

    Што прапануюць

    • 10 000 фунтаў стэрлінгаў на рэалізацыю свайго праекта;
    • бясплатная арэнда фотатэхнікі ад Canon на 1 год;
    • публікацыя работ медыяпартнёрам The Guardian і магчымасць паказаць работы на Ham­burg Port­fo­lio Review;
    • асабістае ментарства і рэцэнзіі работ ад топ-экспертаў галіны;
    • выстава праекта і інш.

    Заяўкі прымаюцца да 1 верасня 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці