Гранты Nordic Media Grants для беларускіх медыяў і журналістаў (дэдлайн — 3 лістапада)
Nordic Council у Літве абвясціў чацвёрты конкурс для беларускіх медыяў на 2025–2026 гады. Гэтая праграма закліканая ўмацаваць дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць праз падтрымку незалежных СМІ і медыямастацтва.
Якая мэта?
Падтрымаць ініцыятывы незалежнай журналістыкі і медыямастацтва, а таксама спрыяць вытворчасці высакаякаснага, годнага даверу і разнастайнага кантэнту для беларусаў пра падзеі ў краіне.
Хто можа падаць заяўку?
Беларускія незалежныя СМІ, журналісты, стваральнікі візуальнага, мастацкага, міждысцыплінарнага медыякантэнту, а таксама небеларускія СМІ, якія наймаюць беларускіх журналістаў і вырабляюць кантэнт пра сітуацыю ў Беларусі.
Калі дэдлайн?
3 лістапада 2025 года (не пазней за 23:59 па EET).
Які аб’ём падтрымкі?
Памер гранта можа вар’іравацца ад 5 000 еўра да 30 000 еўра.
Працягласць
Максімальная працягласць праекта – 12 месяцаў.
Куды накіроўваць заяўкі?
Форму для заяўкі можна спампаваць ТУТ. Пасля яе трэба накіраваць на адрас электроннай пошты mediagrantsbelarus@norden.lt. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце праграмы.
