• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты для журналістаў ад The Stringer Foundation (дэдлайн — 31 снежня)

    The Stringer Foun­da­tion прапануе гранты незалежным журналістам па ўсім свеце. Фонд падтрымлівае тых, хто расследуе злоўжыванняў уладай, выкрывае несправядлівасць у адносінах да грамадскасці і абараняе праўду.

    Фота: Pix­abay

    Фонд збірае фінансаванне ад донараў і плануе вылучаць гранты ад 10 000 да 100 000 долараў у залежнасці ад сабраных сродкаў.

    Заяўкі на гранты прымаюцца ад журналістаў усіх відаў медыя, у тым ліку ад фота- і відэажурналістаў.

    Кандыдатам рэкамендуецца падрабязна апісаць уплыў іх рэпартажнай дзейнасці на нацыянальным, рэгіянальным або глабальным узроўні, а таксама тое, як іх праца ўзмацняе галасы супольнасцей, якія знаходзяцца пад пагрозай або недастаткова прадстаўлены. У заяўцы таксама журналістам прапануецца апісаць пагрозы, з якімі яны сутыкнуліся, у тым ліку пазбаўленне волі, пагрозы смерцю, сачэнне, катаванні або напады на членаў сям’і.

    Апошні тэрмін падачы заявак — 31 снежня 2025 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Больш інфармацыі пра ініцыятыву па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці