• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праўда ці дзеянне? Як праца ў выгнанні змяняе журналістыку і што з гэтым рабіць (дэдлайн — 28 кастычніка)

    Журналісты ў выгнанні павінны гаварыць ці дзейнічаць? Яны могуць заставацца аб’ектыўнымі альбо непазбежна ператвараюцца ў актывістаў? Гэтых пытанняў дастаткова, каб справакаваць дыскусію — і мы прапануем весці яе на аснове двух даследаванняў.

    Як праца ў выгнанні змяняе журналістыку і што з гэтым рабіць

    Спачатку мы каротка раскажам пра першае і самае новае з іх — «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» з Беларусі, праведзенае праз 14 глыбінных інтэрв’ю і 70 апытальнікаў летам-восенню арганізацыямі «Іншыя»,  аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў 

    Пасля гэтага мы паразмаўляем з эксперткай аб спецыфічных праблемах журналістыкі ў выгнанні і спосабах, якімі гэтыя праблемы звычайна вырашаюць, каб умацаваць СМІ. Экспертку клічуць Ханан Бадр, яна з’яўляецца прафесаркай кафедры камунікацыйных даследаванняў Зальцбургскага універсітэта (падрабязней).

    Праца ў выгнанні з’яўляецца адной са спецыялізацый Ханан Бадр. У 2014 годзе яна правяла даследаванне «Журналісцкія супольнасці ў выгнанні ў Германіі» на аснове 90 апытальнікаў і 50 інтэрв’ю, дзе доля рэспандэнтаў-беларусаў і беларусак склала каля 7%.

    Што і калі?

    Анлайн-дыскусія 29.10.2025, 15.00 Варшава | 16.00 Вільня праз Zoom

    Для ўдзелу, калі ласка, зарэгіструйцеся ў Google-форме да 28.10 ўключна — і мы вам дашлем на пошту спасылку на Zoom. 

    Дыскусія праводзіцца пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў і Савета Еўропы.

    Афлайн-прэзентацыі даследавання «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» пройдуць  23.10 у Варшаве і 30.10 у Вільні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці