• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс фота для калектыўнай фотакнігі «Пейзажы Ўсходняй Еўропы» (дэдлайн — 15 лютага)

    Незалежнае выдавецтва Soft Pub­lish­ing (Італія) прымае заяўкі для ўдзелу ў калектыўных фотакнігах.

    Свіслач. Фота: Navu­men­ka / photoclub.by

    Выдавецтва Soft Pub­lish­ing спецыялізуецца на сучаснай фатаграфіі і мастацтве і выпускае фотакнігі. Зараз адкрыты прыём прац ад фатографаў з усяго свету для стварэння калектыўнай фотакнігі пра ландшафты Усходняй Еўропы.

    Прымаюць фотаздымкі, зробленыя ў наступных краінах: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Эстонія, Грузія, Грэцыя, Венгрыя, Косава, Латвія, Літва, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна.

    Нельга дасылаць фотакалажы, апрацаваныя фатаграфіі і фатаграфіі, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту.

    Падача заявак бясплатная. У друкаванай кнізе будуць прадстаўлены працы як мінімум 50 абраных фатографаў.

    Умовы:

    • да 15 малюнкаў з бакавым дазволам 2000 пікселяў;
    • выявы трэба перайменаваць, напрыклад: імя_прозвішча_1; імя_прозвішча_2; і гэтак далей;
    • кароткая біяграфія аўтара, да 20 слоў (калі і дзе вы нарадзіліся?);
    • кароткі канцэптуальны праект аб’ёмам да 80 слоў;
    • усе тэксты павінны быць напісаны на англійскай мове.

    Матэрыялы дасылайце на пошту softmagazineu@gmail.com

    Тэма ліста: «Адкрыты конкурс Усходняя Еўропа Ландшафт_ваша_імя_прозвішча». Абавязкова трэба пазначыць імя і прозвішча аўтара здымкаў, каб ў выпадку адбору выкарыстаць дадзеныя ў фотакнізе.

    Дэдлайн падачы заявак 15 лютага 2026 года.

    Таксама выдавецтва Soft Pub­lish­ing прымае працы для стварэння фотакніг пра ландшафты іншых краін Еўропы:

    • Калектыўная фотакніга «Пейзажы Паўночнай Еўропы», дэдлайн 1 сакавіка 2026 года.
    • Калектыўная фотакніга «Еўрапейскія пейзажы», дэдлайн 31 сакавіка 2026 года.

    Больш інфармацыі пра конкурс ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці