• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў (дэдлайн — 8 чэрвеня)

    Праект Schol­ars for Belarus і аб’яднанне RAZAM e.V. аб’яўляюць конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў. Удзельнічаць могуць беларускія аналітыкі і журналісты.

    Vla­da Kar­povich / pexels.com

    Магчымыя тэмы артыкулаў: 

    • беларуская дыяспара ў беларускіх медыях;
    • беларуская дыяспара ў заходніх медыях;
    • супрацоўніцтва беларускай дыяспары з іншымі супольнасцямі ў выгнанні: досвед, выклікі, патэнцыял;
    • небеларускія актывісты ў беларускай дыяспары: матывацыі і формы ўдзелу;
    • беларускія выдавецтвы ў выгнанні: стратэгіі выжывання, выклікі і магчымасці;
    • сведчанні пра Беларусь: беларускае аўтабіяграфічнае пісьмо 2020–2025;
    • беларускія жаночыя супольнасці ў выгнанні: феміністычная оптыка, грамадзянскі актывізм, выклікі і перспектывы;
    • эканамічнае супрацоўніцтва паміж Германіяй і Беларуссю пасля 2020 года;
    • даўніверсітэцкія веды пра Беларусь у краінах ЕС.

    Таксама можна прапанаваць аналітычныя матэрыялы на іншыя тэмы, аднак прыярытэт пры адборы con­cept notes будзе аддавацца тэмам, пазначаным вышэй. Асноўны фокус чаканых тэкстаў – дыяспара, яе дзейнасць, рэпутацыя і імідж, рэпрэзентацыя ў медыя, агенты дыяспары, сувязі і партнёрствы, гісторыя і досвед.

    Умовы ўдзелу:

    • артыкулы павінны быць арыгінальнымі і раней не публікаванымі;
    • аб’ём тэксту ад 10 000 знакаў;
    • мовы тэкстаў — беларуская, руская, англійская ці нямецкая.

    Абяруць только 5 артыкулаў. Далейшая публікацыя і выкарыстанне артыкулаў магчыма толькі пры ўказанні крыніцы фінансавання.

    Дэдлайн: 8 чэрвеня 2025 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дадатковыя пытанні дасылайце на пошту pm@scholarsforbelarus.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці