Літаратурная рэзідэнцыя для аўтарак з досведам вымушанай міграцыі (дэдлайн — 20 кастрычніка)
Fem.Cultural Network запрашае пачынаючых аўтарак з Беларусі і Украіны на літаратурную рэзідэнцыю ў Нямеччыне.

Фото: pexels.com
Калі вы пішаце прозу, дакументальныя тэксты, паэзію або працуеце на скрыжаванні разнастайных літаратурных жанраў і хацелі б працягнуць працу над уласнымі тэкстамі ў нязмушаным і падтрымліваючым асяроддзі — гэтая праграма для вас.
Для ўдзелу ў рэзідэнцыі не патрабуецца наяўнасць апублікаваных тэкстаў.
Падаць заяўку можна да 20 кастрычніка 2025 года.
Праграма складаецца з дзвюх частак:
1. Лабараторыя пісьма / анлайн (лістапад 2025)
5 сустрэч па 2–2,5 гадзіны. Сустрэчы адбываюцца на выходных або ўвечары.
Ментаркі лабараторыі — вядомыя аўтаркі з Беларусі і Украіны: Вольга Гапеева, Алена Казлова, Юля Цімафеева, Ія Ківа, Наталка Сняданка, Ірына Шувалава.
2. Рэзідэнцыя ў Нямеччыне / афлайн, рэгіён Балтыйскага мора (6 дзён, снежань 2025)
Шэсць дзён, прысвечаныя пісьму, абмеркаванню ідэй і літаратурным чытанням.
Праграму вядуць вядомыя аўтаркі, якія працуюць у розных літаратурных жанрах і маюць досвед выкладання крэатыўнага пісьма.
Удзел бескаштоўны, прадугледжана кампенсацыя выдаткаў на праезд (да 150 €) і ганарар за фінальны тэкст (250 €).
