• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 15 чэрвеня)

    Маладыя аўтары (да 25 гадоў) могуць прадставіць на фестываль фільмы пра міграцыю, разнастайнасць, сацыяльную інтэграцыю і прадухіленне ксенафобіі.

    Моладзевы відэафестываль PLURAL + — гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNAOC) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Запрашаюць моладзь з усяго свету дасылаць арыгінальныя і крэатыўныя відэа, прысвечаныя тэмам міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі.

    На конкурс прымаюцца відэа даўжынёй не больш за пяць хвілін, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2022 года. Відэа павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.

    Конкурс праходзіць у трох узроставых катэгорыях. Таксама ўручаюцца спецыяльныя ўзнагароды ў катэгорыях «Прадухіленне ксенафобіі і дыскрымінацыі» і «Дзеянні, якія павышаюць інклюзіўнасць у галіне кліматычнай міграцыі».

    Пераможцы атрымаюць аплачанае падарожжа на фестываль PLURAL+ 2025 і ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання, якія адбудзецца ў канцы 2025 года.

    Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці