• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА (дэдлайн — 15 красавіка)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на анлайн-сустрэчу «Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА».

    Для тых, хто хоча разабрацца, што азначаюць новыя папраўкі ў КаАП пра «прапаганду» ЛГБТК+ і чайлдфры, як яны будуць працаваць і якія рызыкі нясуць для медыя, НДА і публічнай камунікацыі.

    Што будзе:

    • высветлім, што менавіта змяняецца ў заканадаўстве;
    • растлумачым, як новыя нормы могуць прымяняцца ў дачыненні да медыя, праваабарончых і грамадзянскіх ініцыятыў;
    • абмяркуем, што можна зрабіць каб паменшыць рызыкі;
    • адкажам на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц.

    Сустрэча будзе карысна журналіст:кам, рэдактар:кам, прадстаўні:цам НДА, праваабаронцам, камунікацыйным спецыяліст:кам і ўсім, хто працуе з публічнай інфармацыяй на тэмы правоў чалавека, гендару і недыскрымінацыі.

    Вядзе сустрэчу: адвакат Дзмітрый Лепрэтар.

    Калі: 16 красавіка 2026 г., 18:00–19:00 па Варшаве, 19:00–20:00 па Вільні.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн рэгістрацыі: 15 красавіка, 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільні.

    За дзень і за гадзіну да пачатку зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць спасылку на e‑mail, пазначаны пры рэгістрацыі.

    Ёсць пытанні? Пішы на community@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.