PhotoArtDoc 2026 прымае заяўкі на адукацыйна-ментарскую праграму (дэдлайн — 10 студзеня)
Фестываль PhotoArtDoc адкрывае другі сезон і запрашае беларускіх фатографаў прыняць удзел у абноўленай адукацыйнай праграме.

PhotoArtDoc – беларускі фестываль фатаграфіі, які працуе на стыку дакументалістыкі і мастацтва. Першы фестываль прайшоў у 2024 годзе. У 2026 годзе праект захоўвае ментарскую і конкурсную часткі, пры гэтым адукацыйны блок значна пашыраецца.
Адукацыйна-ментарская праграма складаецца з двух этапаў.
Этап 1. Адукацыйны
Усе ўдзельнікі open call, чые заяўкі адпавядаюць заяўленым параметрам, становяцца ўдзельнікамі адукацыйнага этапа. Ён уключае серыю анлайн-лекцый і сустрэч з ментарамі і запрошанымі экспертамі фестывалю ў галіне дакументальнай і арт-фатаграфіі. Гэты этап запланаваны на перыяд студзень-люты 2026 года.
Падчас гэтага этапа ўдзельнікі распрацоўваюць канцэпцыю свайго фотапраекта і рыхтуюць прэзентацыю для ментараў.
Этап 2. Ментарская праграма
Па выніках прэзентацый ментары Сяргей Гудзілін, Кацярына Кузьмічова і Таццяна Ткачова праводзяць конкурсны адбор удзельнікаў для працягу працы ў ментарскай праграме. Колькасць месцаў абмежавана.
Па выніках адбору ментары фарміруюць тры групы, і на працягу чатырох месяцаў удзельнікі працуюць над развіццём і рэалізацыяй сваіх фотапраектаў пад кіраўніцтвам ментараў.
Усе актыўнасці праграмы праходзяць анлайн.
Хто можа прыняць удзел?
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія аўтары незалежна ад узроўню досведу і месца пражывання. Асноўны крытэрый адбору — матывацыя да развіцця ў галіне дакументальнай і праектнай фатаграфіі. Важна: у межах праграмы не прадугледжана вывучэнне базавых тэхнічных аспектаў здымкі.
Каб падаць заяўку, запоўніце ФОРМУ
Дэдлайн: 10 студзеня 2026 года 23.59 GMT+2
PhotoArtDoc – гэта магчымасць стварыць і прадставіць гледачам праекты аб беларусах і Беларусі, аб жыцці беларусаў у краіне і за яе межамі, аб тым асабістым і калектыўным досведзе, які яны пражываюць.
Падрабязная інфармацыя аб праекце і праграме даступная на сайце photoartdoc.com
Усе дадатковыя пытанні і ўдакладненні накіроўвайце на адрас info@photoartdoc.com
@bajmedia