Пярнускі міжнародны фестываль дакументальнага кіно (дэдлайн — 1 чэрвеня)
На кінафестываль у Пярну (Эстонія) прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах.
Фестываль пройдзе з 6 па 13 кастрычніка 2024 года ў Пярну і з 13 па 20 кастрычніка 2024 года ў Тарту и Таліне.
Можна дасылаць толькі фільмы, якія маюць каментары, дыялогі ці субтытры на англійскай мове. Працягласць фільмаў для конкурсу не абмежаваная. Таксама няма абмежаванняў па гадах вытворчасці і датах першых публічных паказаў. Перавага аддаецца выкарыстанню новых аўдыёвізуальных формаў.
Фільмы, якія не прайшлі адбор на конкурс, могуць быць паказаны ў інфармацыйнай праграме фестывалю.
Апошні тэрмін падачы заявак — 1 чэрвеня 2024 года.
Увага! Конкурс платны: рэгістрацыйны ўнёсак складае 15 еўра.
Усе аўтары фільмаў, намінаваныя на прэміі, запрашаюцца асабіста прысутнічаць на фестывалі і будуць забяспечаны гатэлем у Пярну. Фестываль пакрывае транспартныя выдаткі кінематаграфістаў толькі ў выключных выпадках.
Пярнускі кінафестываль — найстарэйшы ў краінах Балтыі. Ён заснаваны ў 1987 годзе з мэтай адлюстраваць трагічную сітуацыю малых народаў і выратаваць іх культуру ад знікнення.
Галоўныя прызы фестывалю (Народная прэмія і Галоўны прыз Эстоніі) — вясельныя этнічныя коўдры ручной працы з заходняга ўзбярэжжа Эстоніі.