• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «План С»: Прэзентацыя праграмы падтрымкі мігрантаў 45+ (20 лістапада )

    Усіх жадаючых запрашаюць на анлайн-прэзентацыю праекта «План С» – ініцыятывы, накіраванай на падтрымку мігрантаў 45+.

    Калі: 20 лістапада 2025 года; 14:00 (Варшава), 15:00 (Вільня).

    Спікеры – аўтары і трэнеры праекта:

    • Ірына Сідорская – прафесар, экспертка па стратэгічных камунікацыях.
    • Андрэй Эзерын – камунікацыйны кансультант, аўтар вядомых сацыяльных ініцыятыў.

    Абодва маюць уласны вопыт міграцыі, які дазваляе ім глыбей разумець яе выклікі.

    Спікеры вызначаць сваё бачанне праблемы мігрантаў 45+. Прадставяць інструменты вырашэння. Прэзентуюць стартавую ініцыятыву праекта.

    Людзі пасля 45 – самыя ўразлівыя ў міграцыі: яны часта губляюць прафесію, статус, звыклую супольнасць, трапляюць у сітуацыю нябачнасці і эйджызму. Але менавіта яны – самыя моцныя: маюць досвед, веды, адказнасць і маральны стрыжань, які не знік пасля пераезду.

    «План С» дапамагае вярнуць унутраные апоры, убачыць свае моцныя бакі і пабудаваць новую стратэгію жыцця ў новых умовах.

    Адна з важных мэт праекта – барацьба з эйджызмам. Людзі 45+ – гэта не аб’екты клопату, а паўнапраўныя суб’екты, якім ёсць што сказаць і куды рухацца.

    «Мы хочам унесці гэтую тэму ў публічную прастору: каб разарваць маўчанне і паказаць, што сталасць – гэта рэсурс, а не абмежаванне. Мігранты 45+ могуць стаць рухавіком змен у дыяспары і ў будучай дэмакратычнай Беларусі. І «План С» працуе на тое, каб гэта адбылося».

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Кантакты: ae@windrosecenter.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці