Праваабаронцы запрашаюць на Human Autumn Camp (дэдлайн — 29 верасня)
Праваабаронцы Human Constanta падрыхтавалі 5‑дзённую інтэнсіўную праграму: семінары, варкшопы, гульні і працы ў камандах на Human Autumn Camp, які адбудзецца 23–28 лістапада 2025 года ў Польшчы.
Для каго?
- для тых, хто даўно хаце_ла даведацца ці якасна разабрацца ў тым, што такое правы чалавека і навошта яны патрэбныя;
- альбо для тых, хто плануе запусціць сваю ініцыятыву ці дадаць каштоўнасці правоў чалавека ў працу.
Цягам 5‑дзённага інтэнсіва удзельнікі і ўдзельніцы будуць абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесных дзеянняў.
Хто ладзіць Camp?
Эксперт_кі і спецыяліст_кі праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Гэта шматгадовы багаты досвед працы на лакальным і глабальным узроўні з выкарыстоўваннем ўсіх існуючых і неканвенцыянальных механізмаў і інстытутаў па абароне і прасоўванні правоў чалавека.
Што будзе?
Узельнікі і ўдзельніцы праграмы даведаюцца на
- гісторыю, змест, архітэктуру і дасягненні правоў чалавека,
- глыбіннае разуменне каштоўнасцяў правоў чалавека,
- асноўныя дакументы, механізмы, інстытуты і выклікі для правоў чалавека,
- правы чалавека ў штодзённым жыцці людзей і арганізацыяў на прыкладах,
- канцэпцыю комплекснага антыфашызму,
- сувязь спорта і правоў чалавека,
- сувязь міграцыі і правоў чалавека,
- асновы негвалтоўнай і інклюзіўнай камунікацыі.
Акрамя гэтага будзе магчымасць развіць софт-скілз і мета-кампэтэнцыі, а таксама пазнаёміцца з аднадумцамі.
Як патрапіць?
Неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы да 23:59 CET 29 верасня 2025 года.
Арганізатары не прадастаўляюць візавую падтрымку.
