• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся прыём заявак на новы сезон паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (дэдлайн — 22 лютага)

    Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Беларускі ПЭН запрашае да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе.

    Хто можа падаць заяўку?

    Права намінаваць кнігу маюць самі аўтары/аўтаркі, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ.

    Умовы конкурсу

    Жанр: паэзія.

    Год выдання: кніга мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 году.

    Мова: беларуская.

    Фармат: кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой публікуецца ў кнізе ўпершыню).

    Калі кніга выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага году, для якога быў абвешчаны конкурс, але з нейкай прычыны не ўдзельнічала ў ім, яна можа заяўлена на ўдзел у наступным каляндарным годзе.

    Падрабязнасці ўдзелу

    Падрабязней пра ўмовы і правілы прэміі можна даведацца тут:

    Як падаць заяўку?

    Запоўніце спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў aj@penbelarus.org. Не забудзьцеся абавязкова пазначыць у тэме ліста назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі.

    Дэдлайн — да 23:59 22 лютага 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці