Прэмія Digital Media Awards 2026 (дэдлайн — 31 снежня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Прэмія Digital Media Awards 2026 ад Сусветнай асацыяцыі выдаўцоў навін адзначае тых, хто працуе над арыгінальнымі лічбавымі прадуктамі, праектамі або стратэгіямі.

Фота: pexels.com
Медыі могуць прадставіць свае працы і пазмагацца за ўзнагароды ў наступных катэгорыях:
- найлепшае выкарыстанне відэа,
- візуалізацыя дадзеных,
- барацьба з дэзінфармацыяй,
- праца са штучным інтэлектам,
- інавацыйныя лічбавыя прадукты,
- найлепшы навінавы вэб-сайт
- і іншае.
Падаць заяўку могуць выдаўцы навін і медыякампаніі любога памеру, а таксама незалежныя стваральнікі навін і лічбавыя СМІ.
Дэдлайн падачы заявак — 31 снежня 2025 года.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 2 чэрвеня 2026 года на Сусветным кангрэсе навінавых СМІ 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў