• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча (дэдлайн — 20 красавіка)

    Беларускі ПЭН распачынае прыём намінацый на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах.

    Калі вы ведаеце творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы, – калі ласка, намінуйце іх.

    Хто можа ўдзельнічаць?

    Да ўдзелу прымаюцца:

    • кнігі;
    • артыкулы ў медыя;
    • падкасты;
    • кіна- і відэапраекты.

    Галоўнае – каб твор быў апублікаваны ў 2025 годзе і працаваў з актуальнымі тэмамі сучаснасці, адкрываў прастору для асэнсавання і дыскусіі.

    Хто можа намінаваць твор?

    • сябры Беларускага ПЭНа;
    • выдавецтвы;
    • сябры журы;
    • творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ;
    • аўтары твораў.

    Іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы могуць падаваць прапановы для заявак арганізатарам.

    Для аўтараў і аўтарак няма абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства або публікацыі. Падрабязнасці – у Статуце і Рэгламенце прэміі.

    Як падаць заяўку?

    Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2026 года (23:59 беларускага часу).

    Каб падаць заяўку, запоўніце гугл-форму.

    У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас aj@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Адамовіча 2026 / імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора».

    Чаму гэта важна?

    Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – пісьменніка, які ўмеў гаварыць пра складанае і балючае так, што гэта немагчыма было ігнараваць. Сёння гэтая традыцыя працягваецца.

    Арганізатары шукаюць творы, якія не толькі адлюстроўваюць рэчаіснасць, але і ўплываюць на яе. Тыя, што дапамагаюць змяняць сучаснасць дзеля будучыні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.