• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Sigma Awards–2025 (дэдлайн — 28 лютага)

    Прэміяй Sig­ma Awards узнагароджваюць лепшыя праекты ў сферы журналістыкі даных з усяго свету.

    Адкрыты прыём заявак на прэмію Sig­ma Awards. Сёлета новым арганізатарам конкурсу стане GIJN.

    Як і ў папярэднія гады, прэмія захавае прынцып адсутнасці катэгорый. Ацэньваць работы будзе журы і камітэт, якія складаюцца з вядучых сусветных экспертаў у галіне дата-журналістыкі.

    Sig­ma Awards запрашае журналістаў з усяго свету падаваць на конкурс свае найлепшыя праекты 2024 года. Прымаюцца заяўкі як ад індывідуальных аўтараў і невялікіх рэдакцый, так і ад буйных медыякаманд.

    Крытэрыі ўдзелу:

    • Праекты павінны быць апублікаваныя з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.
    • Кожны ўдзельнік можа падаць неабмежаваную колькасць праектаў.
    • Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-форму.

    Дэдлайн падачы заявак — 28 лютага 2025 года.

    З усімі правіламі Sigma Awards–2025 можна азнаёміцца ​​ТУТ.

    Дадатковыя пытанні накіроўвайце па адрасе: sigmas@gijn.org

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці