• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на конкурс J4T Awards (дэдлайн — 20 лістапада)

    Конкурс ладзіцца Праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

    J4T AWARDS штогадовы конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ

    Намінацыі:

    Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі

    У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве.

    Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы. Каб улічвацца ў конкурсе, матэрыялы павінны быць апублікаваныя з да 31 кастрычніка 2025.

    Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн форму.

    Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх СМІ. Першыя тры месцы будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі, а пераможца атрымае адмысловым прыз: удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2026 годзе.

    У 2025 годзе прызам было наведванне Еўрапрайду ў Осла, у 2024 – Еўрапрайд у Салоніках, у 2023 – Еўрапрайд у Белградзе.

    Сярод пераможцаў конкурса мінулых год такія беларускія журналісты_ткі як Саша Камко, Ірына Новік, Алена Кавальчук, Вераніка Уласевіч, Наталля Касцюкевіч, Улад Швядовіч.

    Рэдакцыя года 

    У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі.

    Пераможца выбіраецца праз галасаванне прадстаўнікоў НДА і індывідуальных актывістаў, якія працуюць з тэмай інклюзіі ўразлівых груп. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

    Для вылучэння неабходна запоўніць наступную  форму.  

    Сярод пераможцаў мінулых гадоў – аналітычны партал «Заўтра тваёй краіны», інтэрнэт-газета «Салідарнасць», анлайн-часопіс 34Mag, інтэрнэт-выданне kyky.org, партал TUT.BY, партал EX-PRESS.BYHrodna.life.

    Асоба года 

    Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці