Семінар для журналістаў «Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі: камунікатыўныя выклікі і рашэнні» (дэдлайн — 21 лістапада)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Савет Еўропы арганізуе афлайн-семінар для журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прысвечаны тэме адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Фота: Jimmy Chan / pexels.com
Калі: 2 снежня 2026 года, 09:30–16:30.
Дзе: Варшава (Польшча), афлайн.
Удзел бясплатны. Арганізатары пакрываюць дарогу, пражыванне і харчаванне.
Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская (з сінхронным перакладам).
Тэмы семінара:
- Адмена смяротнага пакарання ў Еўропе і роля Рады Еўропы.
- Актуальная сітуацыя ў Беларусі.
- Адлюстраванне тэмы смяротнага пакарання ў публічным дыскурсе беларускіх СМІ.
- Камунікацыя ключавых ідэй.
- Каардынацыя паміж медыя, грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі.
Дэдлайн падачы заявак — 21 лістапада 2025 года (уключна).
Каб трапіць на семінар, трэба запоўніць АНКЕТУ
і адправіць адказы на sergey.dikman@coe.int з паметкай «семінар па адмене смяротнага пакарання».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў