• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Базавая школа па правах чалавека ў Празе ад Беларускай Праваабарончай школы і CEELI Institute (дэдлайн — 29 снежня)

    Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва «Беларуская Праваабарончая Школа» у партнёрстве з CEELI Insti­tute  абвяшчаюць набор удзельнікаў і ўдзельніц на Базавую школу па правах чалавека, якая пройдзе ў афлайнавым фармаце ў Празе (Чэхія).

    На працягу 5 дзён будзе адбывацца інтэнсіўнае навучанне праз лекцыі, семінары, воркшопы, форум-тэатр, відэа-лекцыі, ЛАРПы і іншыя інтэрактыўныя адукацыйныя фарматы.

    Плануемыя тэмы школы:

    • Уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека
    • Роўнасць і недыскрымінацыя
    • Нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
    • Права на жыццё і праблема смяротнага пакарання
    • Свабода ад катаванняў
    • Мова варожасці ў кантэксце свабоды слова
    • Абаронцы правоў і гісторыя праваабарончага руху 
    • Культурніцкія правы 
    • Дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў

    Канчатковая праграма будзе сфармавана з улікам заявак кандыдатаў_к на ўдзел.

    Акрамя таго, удзельнікі і ўдзельніцы распрацуюць уласныя праекты, скіраваныя на прасоўванне і абарону правоў чалавека.

    Працоўныя мовы Школы — беларуская і руская.

    Выкладчыкамі_цамі, трэнерамі_камі і экспертамі_камі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі і практыкі_ні ў галіне правоў чалавека і права.  

    Для каго Школа

    Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя беларусы і беларускі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, незалежна ад іх месца актуальнага пражывання, якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.

    У сувязі з лагістычнымі асаблівасцямі, удзел у праграме магчымы для тых, хто ўжо або знаходзіцца ў ЕС або мае дзеючую візу, якая дазваляе перабываць на яго тэрыторыі.

    Група будзе сфармавана з 20–22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

    (пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя па рашэнні арганізатараў_к праграмы)

    Умовы ўдзелу ў Школе:

    Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў_ц. Візавая падтрымка не аказваецца.

    Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.

    • Даты правядзення Школы: 2–6 лютага 2026 года (1 лютага дзень заезду удзелькаў_ніц, 7 лютага дзень ад’езду)
    • Дэдлайн падачы заявак: 29 снежня 2025 года (уключна). Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 7 студзеня 2026 года.

    Пры іншых роўных прыярытэт у адборы ў кандыдатак і кандыдатаў, якія пададуць свае заяўкі раней.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці