Стажыроўка ў Deutsche Welle (дэдлайн — 17 лістапада)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Акадэмія DW прымае заяўкі на 18-месячную стажыроўку, якая распачнецца ў студзені 2027 года.

Фота: akademie.dw.com
DW шукае непрадузятых і крытычна мыслячых людзей з журналісцкім досведам або тых, хто зацікаўлены ў пераходзе ў журналістыку з юрыспрудэнцыі, эканомікі, навукі або тэхналогій/ІТ.
Стажыроўка ў DW гэта:
- 18 месяцаў;
- заробак стажора;
- міжнароднае вяшчанне на 32 мовах;
- кросмедыя: тэлебачанне, анлайн і радыё;
- стажыроўкі ў Берліне і Боне;
- працаўладкаванне ў замежных бюро DW;
- міжнародныя мультымедыйныя праекты;
- вядомыя медыятрэнеры.
Праграма ўключае ў сябе:
- шэсць месяцаў тэарэтычных і практычных заняткаў;
- дзевяць месяцаў стажыровак у розных рэдакцыях DW у Боне, Берліне і адным з замежных бюро;
- аднамесячная стажыроўка па выбары.
Заяўнікі павінны валодаць англійскай ці нямецкай мовай на прафесійным узроўні. Валоданне іншымі мовамі, на якіх працуе DW, разглядаецца як перавага.
Заяўкі прымаюцца да 17 лістапада 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў