• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стажыроўкі ПРААН у Вашынгтоне ў 2026 годзе

    ПРААН у Вашынгтоне адкрыла набор стажораў на 2026 год.

    Фота: undp.org

    Удзельнікі праграмы змогуць назіраць за штодзённай працай ПРААН і падтрымліваць яе, удзельнічаць у буйных канферэнцыях, сустрэчах і выконваць аналітычныя і іншыя задачы і абавязкі.

    Напрамкі стажыровак:

    • Агульная стажыроўка — для студэнтаў магістратуры, якія цікавяцца глабальным развіццём, міжнароднай палітыкай і кіраваннем.
    • Стажыроўка ў камунікацыях і сувязях з грамадскасцю — для тых, хто хоча развівацца ў сферы медыя, адвакатавання і стратэгічных камунікацый.

    Хто можа падавацца:

    • студэнты магістратуры (камунікацыі, эканоміка, экалогія, дзяржаўнае кіраванне і інш.)
    • з добрым валоданнем англійскай мовай
    • гатоўнасцю працаваць 3–6 месяцаў (мін. 24 гадзіны на тыдзень)
    • і матывацыяй і цікавасцю да міжнароднага развіцця.

    Стажоры атрымліваюць штомесячную стыпендыю.

    Тэрміны падачы заявак:

    • Вясновая стажыроўка: да 15 студзеня 2026 года.
    • Асенняя стажыроўка: да 15 чэрвеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці