• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-сустрэча «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг» (4 лютага)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсіх, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.

    Калі: 4 лютага 2026 года ў 18:00 (па Мінску).

    Дзе: анлайн.

    «Калі зламыснікі выкарыстоўваюць чалавечы фактар, мы называем гэта сацыяльнай інжынерыяй, — тлумачаць арганізатары. — Задача сацыяльнага інжынера — сабраць як мага больш звестак пра ахвяру і зачапіць яе на кручок цікаўнасці, страху, спачування або іншай «прыманкі». Сацыяльны інжынер умела камбінуе веданне індывідуальных асаблівасцяў ахвяры і прымяненне сучасных тэхналогій. І тады дзіўная просьба «друга» аб тэрміновай дапамозе або фальшывы ліст «донара» набываюць пераканаўчасць.

    Прыватным выпадкам сацыяльнай інжынерыі з’яўляецца фішынг, дзе сутнасць махлярскай схемы — падштурхнуць ахвяру зайсці на фэйкавы сайт і ўвесці там лагін і пароль ад сапраўднага акаўнта».

    На сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць:

    • што новага з’явілася ў свеце сацыяльнай інжынерыі за апошнія пару гадоў,
    • як прымяняць розныя тэхнічныя спосабы, каб не даць сацыяльным інжынерам сапсаваць вам жыццё,
    • як своечасова распазнаць псіхалагічныя «кручкі», якія выкарыстоўваюць зламыснікі.

    Да распрацоўкі тэмы арганізатары прыцягнулі эксперта-псіхолага.

    Працоўная мова — руская. Працягласць — каля 2,5 гадзін (з перапынкам).

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Пытанні ці прапановы дасылайце на пошту events@te-st.org

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці