Віншуем Анатоля Гуляева з юбілеем! :)
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе заслужанага журналіста, выкладчыка і дацэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, паважанага калегу і колішняга старшыню Камісіі па этыцы БАЖ з 70-годдзем!
Шчыра дзякуем Вам, спадар Анатоль, за самаадданую працу на карысць якаснай, грунтоўнай і этычнай журналістыкі ў Беларусі.
Ваша праца з’яўляецца вельмі важнай як для маладога пакалення журналістаў, так і для калег з вялікім стажам.
Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, заўсёднага натхнення і плёну ў Вашай працы!
З павагай, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Аўтарская калонка Анатоля Гуляева
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў