Віншуем Руслана Кулевіча і Таццяну Каліневіч са шлюбам!
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч і Таццяна Каліневіч пабраліся шлюбам.
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" віншуе маладых з падзеяй! Зычым жыць доўга, шчасліва, у любові і паразуменні!
У студзені гэтага года Руслан Кулевіч прэзентаваў грамадскасці сваю новую кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Напрыканцы сустрэчы Руслан Кулевіч зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Таццяна адказала «Так», а прысутныя віталі гэтую сцэну апладысментамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў