• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Не ўсё так адназначна». Як выявіць маніпуляцыю ў медыях з першай фразы» (рэгістрацыя — да 30 верасня)

    Фраза «Не ўсё так адназначна» гучыць як запрашэнне да дыскусіі, але на самой справе — гэта хітры прыём маніпулятараў. Яго выкарыстоўваюць, каб збіць нас з панталыку, падарваць давер да медыяў і прымусіць аўдыторыю рэагаваць так, як выгадна прапагандзе.

    Вэбінар Надзея Белахвосцік

    Што гэта значыць для журналістаў і грамадзянскіх актывістаў?

    У эпоху інфармацыйных войнаў галоўная задача медыйных рэсурсаў — не страціць аўдыторыю і захаваць яе давер. Кожная неправераная навіна або прыхаваная маніпуляцыя падрывае аўтарытэт.

    Хочаш навучыцца супрацьстаяць падтасоўцы фактаў?

    Запрашаем на вэбінар «Не ўсё так адназначна». Як выявіць маніпуляцыю ў медыях з першай фразы», які адбудзецца 1 кастрычніка 2025 года.

    Будзем вучыцца:  

    • Расшыфроўваць прыёмы прапаганды: бачыць, як ацэначныя меркаванні, ілжывыя дылемы і падмена паняццяў скажаюць рэальнасць.
    • Распазнаваць інструменты маніпуляцыі: разумець, як прапаганда стварае «чорна-белае мысленне» і ілжывыя дылемы, а таксама што такое падмена паняццяў і «дэгуманізацыя».
    • Супрацьстаяць прапагандзе: карыстацца практычнымі інструментамі для праверкі фактаў і ствараць кантэнт, які заслугоўвае даверу.

    Каму будзе карысна:

    Журналістам, рэдактарам, даследчыкам, актывістам і ўсім, хто працуе з інфармацыяй і хоча адрозніваць рэальныя факты ад маніпуляцый.

    Спікерка: Надзея Белахвосцік, галоўная рэдактарка Media IQ.

    Час: 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільнюсе

    Фармат: анлайн (Zoom)

    Працягласць: 2,5 гадзіны

    Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная
    Рэгістрацыя працягнецца да 30 верасня 2025 года, 17:00 па Вільнюсе

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.

    Калі ў вас ёсць пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Вэбінар «Не ўсё так адназначна». Як выявіць маніпуляцыю ў медыях з першай фразы» ладзяць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці