• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Мова варожасці і свабода слова — дзе праходзіць мяжа?» (24 лютага)

    Свабода слова — адно з ключавых правоў чалавека. Але ці азначае яна, што можна проста казаць усё і пра ўсіх? Дзе заканчваецца дапушчальная крытыка і пачынаецца мова варожасці? І як абараніць уразлівыя групы, не абмяжоўваючы пры гэтым права на выказванне?

    Гэта пытанні, з якімі мы сутыкаемся ўсё часцей — у сацыяльных сетках, медыя і публічных дыскусіях. На вэбінары ад «Тэрыторыі правоў» прапануюць разабрацца, як працуюць гэтыя межы і чаму яны важныя для кожнага і кожнай з нас.

    Падчас сустрэчы удзельнікі абмяркуюць:

    • што такое свабода выказвання і як яе абараняе міжнароднае права;
    • што лічыцца мовай варожасці і якія існуюць прававыя крытэрыі;
    • дзе праходзіць мяжа паміж меркаваннем, крытыкай і дыскрымінацыяй;
    • ролю дзяржаў, онлайн-платформаў і грамадзянскай супольнасці;
    • рэальныя прыклады і кейсы з еўрапейскай практыкі.

    Спікерка: Йоанна Шыманьска — кіраўніца праграм і стратэгіі па Еўропе ў адной з найбуйнейшый міжнароднай праваабарончай арганізацыі ARTICLE 19, якая займаецца абаронай свабоды выказвання і права на інфармацыю ва ўсім свеце. Мае шматгадовы досвед працы ў сферы свабоды СМІ, грамадзянскіх правоў і лічбавых свабод, раней супрацоўнічала з Free­dom House і Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы.

    Калі: 24 лютага 2026 года, 20.00 па Мінску.

    Дзе: анлайн.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.