• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне» (дэдлайн — 17 снежня)

    Пошук працы сёння — гэта не толькі рэзюмэ і інтэрв’ю. Як быць на крок наперадзе ў 2026 годзе? Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар. 

    Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне»

    Падчас вебінара будзе абмяркоўвацца:

    • Як зараз выглядае пошук працы
    • Як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс
    • І што сённяшнія тэндэнцыі могуць падказаць пра пошук працы ў 2026 годзе.

    Яшчэ можна будзе разабрацца з LinkedIn — як весці там старонку, і чаму прыняццё сваіх дасягненняў — базавы мінімум для гэтага.

    Будзе карысна: тым, хто хоча падвысіць свае шанцы на пошук новай працы ў 2026‑м годзе.

    Вядзе варкшоп: кар’ерная кансультантка і HR спецыялістка Яўгенія Сядова.

    Калі: 18 снежня 2025 г., 18:00 Варшава, 19:00 Вільня, 20:00 Мінск

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн рэгістрацыі:  17 снежня, 18:00 па Варшаве, 19:00 па Вільні, 20:00 па Мінску.

    За дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.

    Працоўныя мовы: беларуская і руская.

    Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці