Архіў
Праграма-акселератар для рэгіянальных рэдакцый ад IPI (дэдлайн — 7 ліпеня)
Лакальныя медыі з розных краінаў свету могуць падаць заяўкі на ўдзел.
Прэзентацыя даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства (18 чэрвеня)
«Формула чалавечнасці» сумесна з Прэс-клубам Беларусь запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства: «тыя, хто з’ехаў» і «тыя, хто застаўся».
Рэгіянальная стыпендыя для беларускіх журналістаў ад «Радыё Свабода» (дэдлайн — 1 ліпеня)
Адкрыты прыём заявак на Рэгіянальную журналісцкую стыпендыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (RFE/RL Regional Reporting Fellowship) на 2024–2025 акадэмічны год.
Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно ў Вільні (дэдлайн — 14 ліпеня)
Vilnius Short Film Festival — адзін з найбуйнейшых фестываляў кароткаметражнага кіно ў краінах Балтыі. Прымаюцца кароткаметражныя мастацкія, дакументальныя, анімацыйныя, эксперыментальныя і гібрыдныя фільмы, работа над якімі была завершана пасля 1 студзеня 2023 года.
Еўрапейскія трансгранічныя гранты на журналісцкія расследаванні (чарговы дэдлайн — 27 чэрвеня)
Прафесійныя журналісты, якія распрацоўваюць ідэі трансгранічных журналісцкіх расследаванняў на тэмы, звязаныя з Еўропай, могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых грантаў.
Стыпендыя імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (дэдлайн — 31 жніўня)
Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.
БХК презентует данные Национального индекса прав человека за 5 лет (13 июня)
Белорусский Хельсинкский Комитет представит данные о правах человека в стране за последние 5 лет. Мероприятие пройдет онлайн, необходима регистрация.
Айчынных фатографаў клічуць на Fotofestiwal Lodz ( беларуская сустрэча — 16 чэрвеня)
З 13 па 23 чэрвеня 2024 года ў Лодзі пройдзе Fotofestiwal Lodz. Я паведамляе Telegram-канал «Михаленко о фотографии», 16 чэрвеня у рамках найбуйнейшага польскага фотафестывалю адбудзецца сустрэча з беларускімі фатографамі.
Адкрыты набор на праграму Х’юберта Хамфры (дэдлайн – 17 ліпеня)
Праграма Х’юберта Хамфры дае магчымасць дасведчаным спецыялістам(-кам) у разнастайных прафесійных галінах з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, якая дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства.
Анлайн-курс пра інклюзію «Роўна Бачна» (дэдлайн – 7 чэрвеня)
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на анлайн-курс «Роўна Бачна» пра інклюзіўную камунікацыю, прастору і мерапрыемствы.
Расследаванне дэзінфармацыі на YouTube: Вэбінар GIJN (12 чэрвеня)
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) запрашае на практычны анлайн-занятак па даследаванні алгарытмаў YouTube.
«Будучыня Беларусі»: стыпендыя ад Фонда Джона Сміта для маладых лідэраў у выгнанні (дэдлайн — 16 чэрвеня)
Фонд Джона Сміта прымае заяўкі на спецыяльную стыпендыяльную праграму для беларускіх лідэраў, якія жывуць у выгнанні і працуюць дзеля свабоднай і мірнай будучыні сваёй краіны.
Як напісаць першы артыкул у Вікіпедыю: майстар-клас (5 чэрвеня)
Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпедыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць.
Варкшоп «Аналіз і дэканструкцыя наратываў прапаганды» ад Паўлюка Быкоўскага (рэгістрацыя — да 4 чэрвеня)
Запрашаем на вэбінар, падчас якога будзем выяўляць прапаганду, маніпулятыўныя тэхнікі і дэзінфармацыю ў СМІ і публічным дыскурсе, а таксама знаёміцца з метадалогіяй аналізу і дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў, якая дазваляе эфектыўна супрацьстаяць інфармацыйным атакам.
Human Summer Camp запрашае на адукацыйную праграму па правах чалавека (дэдлайн — 2 чэрвеня)
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае падацца на адукацыйную праграму па правах чалавека, якая пачнецца 30 ліпеня 2024 года ў Польшчы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці