• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Global Peace Photo Award 2025 (дэдлайн — 18 траўня)

    Прэмія Glob­al Peace Pho­to Award прысуджаецца фатографам з усяго свету, чые здымкі адлюстроўваюць намаганні чалавека ў дасягненні міра.

    Glob­al Peace Pho­to Award заахвочвае прафесійных фатографаў візуалізаваць тое, што дае надзею: падтрымку бежанцаў, барацьбу з беднасцю, паспяховыя прыродаахоўныя праекты, бунт супраць несправядлівасці, важныя дасягненні ў медыцыне і ахове навакольнага асяроддзя, аднаўленне разбураных гарадоў.

    Прызавы фонд конкурса 11 000 еўра, ён будзе падзелены паміж 6 пераможцамі. Ёсць асобная катэгорыя для ўдзельнікаў да 15 гадоў.

    Работы лаўрэатаў будуць выстаўлены ў аўстрыйскім парламенце на працягу года і трапяць у пастаянную калекцыю твораў мастацтва аўстрыйскага парламента. 

    Дэдлайн падачы заявак — 18 траўня 2025 года.

    Усе працы-пераможцы будуць узнагароджаны медалём міру Альфрэда Фрыда , а фатографы будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджання ў Вене ў верасні 2025 года. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне. 

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Прэмія Glob­al Peace Pho­to Award прысуджаецца выданнем Edi­tion Lam­mer­hu­ber у партнёрстве з Pho­tographis­che Gesellschaft (PHG), ЮНЕСКА, Аўстрыйскім парламентам, Аўстрыйскай асацыяцыяй парламенцкай журналістыкі, Міжнародным інстытутам прэсы (IPI), Нямецкай прэміяй за моладзевую фатаграфію, Сусветным фондам прэс-фота, POY LATAM і LensCul­ture, APA – Аўстрыйскім прэс-агенцтвам, Нямецкім таварыствам фатаграфіі (DGPh) eV і Vien­na Insur­ance Group.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.