Архіў
Конкурс фота для калектыўнай фотакнігі «Пейзажы Ўсходняй Еўропы» (дэдлайн — 15 лютага)
Незалежнае выдавецтва Soft Publishing (Італія) прымае заяўкі для ўдзелу ў калектыўных фотакнігах.
Анлайн-сустрэча «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг» (4 лютага)
Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Распазнаем сацыяльную інжынерыю і фішынг». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсіх, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
Floodlight Gaming шукае расследаванні для гейміфікацыі (дэдлайн — 15 лютага)
Сузаснавальнік OCCRP і Floodlight Пол Раду запрашае журналістаў з усяго свету дасылаць свае расследаванні, каб разам з незалежнымі распрацоўшчыкамі ператварыць іх у інтэрактыўныя анлайн-гульні.
«РАДА» запрашае на анлайн-прэзентацыю даследавання пра беларускую моладзь (27 студзеня)
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?
Вышаградскія гранты на праекты 2026 (наступны дэдлайн — 1 лютага)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
«Зялёная сетка» запрашае медыі на сустрэчу з эксперткай па клімаце (22 студзеня)
«Зялёная сетка» запрашае журналістаў на прафесійную сустрэчу з кліматолагам, кандыдаткай геаграфічных навук Ганнай Скрыган.
Адкрытая дыскусія «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату» (24 студзеня)
Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 ладзіць у Варшаве дыскусію пра ўмовы і аплату працы фатографаў.
Aнлайн-сесіі пытанняў ды адказаў ад MOST IV
MOST IV запрашае на Q&A‑сесіі, дзе каманда праекта раскажа, як усё працуе, і адкажа на пытанні.
Прэмія Knight International Journalism Award 2026 (дэдлайн — 8 лютага)
Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2026 года.
Адкрыты збор заявак на прэмію Багушэвіча (дэдлайн — 1 лютага)
Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча – за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2025 годзе. Гэтая ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці.
Artdocfest праводзіць пітчынг дакументальных праектаў (дэдлайн — 15 сакавіка)
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Artdocfest/Рыга прымае заяўкі на пітчынг дакументальных праектаў, які пройдзе ў Рызе ў траўні 2026 года.
Стажыроўка ад World Press Institute (дэдлайн — 15 лютага)
Журналісты з досведам працы, якія пражываюць за межамі ЗША, могуць падаць заяўкі.
Прэмія ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоды прэсы (дэдлайн — 15 лютага)
Журналісты і арганізацыі, чыя дзейнасць спрыяе свабодзе прэсы, могуць быць намінаваныя на прэмію ў памеры 25 тысяч долараў.
БАЖ запрашае на прэзентацыю Канцэпцыі рэформ медыясектара Беларусі (Вільня, 16 студзеня)
Эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі Канцэпцыю рэформ медыясетара Беларусі на выпадак адкрыцця акна магчымасцяў для пераменаў.
Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2026 (дэдлайн — 10 студзеня)
ISSP запрашае фатографаў, якія жывуць у Літве, Латвіі ці Эстоніі, падаць заяўкі на конкурс FUTURES Baltic Talents 2026.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.