Архіў
Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор
«Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia: 6 месяцаў на творчую працу ў Польшчы (дэдлайн — 15 кастрычніка)
Польскі Нацыянальны Цэнтр культуры аб’явіў 26‑ы набор на адну з найвялікшых стыпендыяльных праграм, даступных для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры і мастацтваў.
Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs (дэдлайн — 15 верасня)
Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.
Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі (дэдлайн — 15 верасня)
Visualising Spatiality, Exploring Commonalities — гэта анлайн-школа фатаграфіі для аўтараў(-ак), якія хочуць развіваць працу з партрэтам, святлом, этычнай дакументальнай практыкай, інтэрв’ю і візуальным сторытэлінгам. Навучанне і стварэнне новай працы будуць ісці паралельна, а вынікам стане супольны фотапраект і публікацыя з гісторыямі і здымкамі з усіх шасці краін.
Прэзентацыя даследавання пра Telegram-каналы беларускай прапаганды (8 верасня)
Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.
Напрыканцы тыдня заўзеем за нашых! Каманда БАЖ згуляе на журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае заўзятараў і заўзятарак у літоўскія Друскенікі: у пятніцу і суботу каманда беларускіх медыйшчыкаў чарговы раз прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце. Усе гульні адкрытыя!
Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.
Адкрытая лекцыя журналіста Аляксандра Чарнухі «Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»?
Аляксандр Чарнуха правядзе 3 верасня ў Варшаве адкрытую лекцыю. У ёй журналіст і аўтар музычнага каналу «Міністэрству сепультуры» раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.
Гранты для медыя на развіццё супольнасці (дэдлайн — 12 кастрычніка)
Balkan Investigative Reporting Network (BIRN) запускае першы набор Audience-Engaged Journalism Grants — грантаў для медыя, якія хочуць развіваць журналістыку з уключэннем аўдыторыі.
Прэзентацыя ў Варшаве10-га нумара Pamyłka і навуковай прэміі «Бізон Гіґс 2026» (10 верасня)
Летам выйшаў юбілейны, дзясяты нумар зіну Pamyłka. Рэдакцыя хочацца падзяліцца на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве ўнутранай кухняй і планамі. А таксама распавесці пра другую эдыцыю прэміі «Бізон Гіґс» — прэмію супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Першая прэмія ўручалася ў лютым 2025 года.
Вышаградскія гранты на праекты 2026 (наступны дэдлайн — 1 кастрычніка)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Стыпендыя для фатографаў і фатографак Lucie Scholarship Program (дэдлайн — 30 верасня)
Lucie Scholarship Program падтрымлівае аўтараў(-ак), якія развіваюць арыгінальныя і моцныя фотапраекты. Праграма адкрытая для розных кірункаў still photography: fine art, дакументальная фатаграфія, фотажурналістыка. Пераможцы возьмуць удзел у групавой выставе, якая потым будзе паказаная ў House of Lucie Galleries у розных гарада.
Стыпендыя для беларускіх журналістаў ад DW Akademie (дэдлайн — 1 верасня)
Удзел прапануюць журналістам, якія знаходзяцца за межамі краіны і якія плануюць або ўжо працуюць над уласным праектам: публікацыяй або серыяй матэрыялаў, якія аб’яднаныя адной тэмай, аўдыёвізуальным праектам, расследваннем, інавацыйным фарматам дыстрыбуцыі ці іншым.
Вэбінар «Стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў» (8 верасня)
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў GIJN арганізуе вэбінар пра стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў.
Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 12 кастрычніка)
Конкурс Travel Photography of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.