Архіў
Стыпендыя Rest & Resilience ў Берліне (дэдлайн — 15 студзеня)
Журналісты з краінаў з абмежаванай свабодай прэсы і інфармацыі могуць правесці 6 месяцаў у рэзідэнцыі ў Германіі.
Прэмія Voices Awards 2026 для журналістаў у краінах ЕС (дэдлайн — 12 студзеня)
Міжнародны конкурс Voices Awards 2026 узнагароджвае тых, хто змяняе сітуацыю ў галіне журналістыкі і свабоды СМІ. Прэмія з’яўляецца часткай Voices – European Festival of Journalism and Media Freedom — фестывалю журналістыкі і свабоды СМІ ў ЕС.
Фінансаванне журналісцкіх праектаў ад Journalists for Human Rights (дэдлайн — 31 студзеня)
Арганізацыя Journalists for Human Rights (JHR) — вядучая канадская структура ў галіне развіцця медыя — аб’яўляе прыём заявак на фінансавую падтрымку для незалежных журналістаў, медыяплатформаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія ствараюць кантэнт для беларуска- і рускамоўнай аўдыторыі.
Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў (дэдлайн — 16 студзеня)
Аўстрыйскі Інстытут гуманітарных навук (Institut für die Wissenschaften vom Menschen) запрашае падаць заяўку на стыпендыю Мілены Ясенскай. У конкурсе могуць удзельнічаць дасведчаныя журналісты, якія пішуць пра культуру.
Прэмія Grand Stories: Journalism Awards за гісторыі пра наступствы Другой сусветнай вайны (дэдлайн — 31 снежня)
У 80‑ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны Еўрапейская сетка памяці і салідарнасці (ENRS) запрашае журналістаў з усяго свету прыняць удзел у конкурсе: «Другая сусветная вайна праз 80 гадоў. Што засталося ад Другой сусветнай вайны сёння?»
PhotoArtDoc 2026 прымае заяўкі на адукацыйна-ментарскую праграму (дэдлайн — 10 студзеня)
Фестываль PhotoArtDoc адкрывае другі сезон і запрашае беларускіх фатографаў прыняць удзел у абноўленай адукацыйнай праграме.
Грант на фотапраект Fotofestiwal Grant 2026 (дэдлайн — 15 студзеня)
Fotofestiwal Łódź запускае грантавую праграму для фатографаў і фатографак, якія працуюць над новым праектам і хочуць давесці яго да фінальнай стадыі.
Прэмія Digital Media Awards 2026 (дэдлайн — 31 снежня)
Прэмія Digital Media Awards 2026 ад Сусветнай асацыяцыі выдаўцоў навін адзначае тых, хто працуе над арыгінальнымі лічбавымі прадуктамі, праектамі або стратэгіямі.
Адкрыты прыём заявак на конкурс World Press Photo-2026 (дэдлайн — 17 студзеня)
Штогадовы конкурс World Press Photo адзначае і ўшаноўвае найлепшыя фотажурналістычныя і дакументальныя фатаграфіі, створаныя за апошні год. Удзел бясплатны, а прызы ўключаюць да 11 000 еўра, удзел у штогадовай перасоўнай выставе і іншыя ўзнагароды.
Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне» (дэдлайн — 17 снежня)
Пошук працы сёння — гэта не толькі рэзюмэ і інтэрв’ю. Як быць на крок наперадзе ў 2026 годзе? Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.
Экстранны збор для вызваленых 13 снежня 2025
BYSOL распавёў, што экстранны збор быў сабраны за тры гадзіны! Каманда збораў удзячна ўсім неабыякавым за дапамогу! І заяўляе, што збор не спынены: «Мы сабралі неабходны мінімум, але дапамогі зашмат не бывае!».
Вэбінар «Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках» (17 снежня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках». Вядоўца — ментарка і папулярная блогерка Ліза Ветрава.
Адукацыйныя івенты, прысвечаныя процідзеянню сэксуалізаванаму харассменту і дыскрымінацыі
BYSOL запрашае прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і актывістаў узяць удзел у адукацыйных івентах, прысвечаных супрацьдзеянню сэксуалізаванаму харассменту і дыскрымінацыі.
Базавая школа па правах чалавека ў Празе ад Беларускай Праваабарончай школы і CEELI Institute (дэдлайн — 29 снежня)
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва «Беларуская Праваабарончая Школа» у партнёрстве з CEELI Institute абвяшчаюць набор удзельнікаў і ўдзельніц на Базавую школу па правах чалавека, якая пройдзе ў афлайнавым фармаце ў Празе (Чэхія).
Вэбінар «Інтэрв’ю: як рыхтавацца, куды весці размову і што рабіць пасля яе» (10 снежня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Інтэрв’ю: як рыхтавацца, куды весці размову і што рабіць пасля яе». Вядоўца — журналістка і менеджарка, адна са стваральніц медыя PALATNO Зоя Хруцкая.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.