Архіў
Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча (дэдлайн — 20 красавіка)
Беларускі ПЭН распачынае прыём намінацый на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах.
Адкрыты набор у Акадэмію беларускай дыпламатыі (дэдлайн — 8 красавіка)
Кампус палітычнай навукі аб’явіў чарговы набор у Акадэмію беларускай дыпламатыі. Гэты адукацыйны курс дапаможа па палічках раскласці, што адбываецца сёння ў свеце, і якое месца Беларусі ва ўсім гэтым. Новая эдыцыя будзе прысвечана рэгіянальнай бяспецы як ключавой рамцы для разумення сучаснага становішча Беларусі.
Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА (дэдлайн — 15 красавіка)
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на анлайн-сустрэчу «Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА».
Конкурс дакументальных фільмаў IDFA 2026 (дэдлайн — 9 ліпеня)
Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (IDFA) пройдзе 12–22 лістапада 2026 года. Штогод мерапрыемства збірае еўрапейскія і сусветныя прэм’еры, у межах фэсту праходзяць форумы, дэбаты і варкшопы.
Фінансавая падтрымка для медыяў ад фонду JX (дэдлайн — 19 красавіка)
Фонд JX запрашае незалежныя СМІ з Беларусі і Расіі, якія знаходзяцца ў выгнанні, падаць заяўку на фінансавую падтрымку.
Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (дэдлайн — 3 траўня)
Конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 3 траўня прымаюцца матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2025 годзе.
Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў (дэдлайн — 15 траўня)
У Польшчы для грамадзян Беларусі адкрыты новы набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Заяўкі прымаюцца да 15 траўня 2026 года.
Стыпендыя Элізабет Нойфер для журналістак (дэдлайн — 20 красавіка)
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (International Women’s Media Foundation/IWMF), прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі імя Элізабэт Нойфэр.
Новы раунд грантаў для незалежных СМІ ад NED (дэдлайн — 2 чэрвеня)
Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на гранты ад праектаў, якія маюць на мэце ўмацаванне дэмакратыі і дэмакратычных інстытутаў.
AI-агенты для рэдакцыі і НДА: інструменты, прынцыпы, прыклады (рэгістрацыя да 8 красавіка)
AI-агенты ўжо можна выкарыстоўваць не толькі ў вялікіх кампаніях, але і ў маленькіх рэдакцыях і камандах НДА.
Школа-летнік Journey у Празе для маладых журналістаў (дэдлайн — 13 красавіка)
Журналісцкую праграму ў летніку Journey вядуць лепшыя спецыялісты з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, Associated Press. Сярод выкладчыкаў ёсць лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі.
Анлайн-сустрэча «Як перастаць мучыцца з паролямі і пачаць жыць» (1 красавіка)
Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу, прысвечаную паролям і звязанымі з імі пытаннямі бяспекі. Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Расіі, Беларусі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
Прэмія Free Media Awards 2026 (дэдлайн — 22 красавіка)
Журналісты, рэдакцыйныя калектывы і медыякампаніі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Расіі, Украіны і Венгрыі, якія ўносяць уклад у свабоду прэсы праз свае расследаванні і незалежныя рэпартажы, могуць быць намінаваныя на гэтую прэмію.
Гранты IJ4EU на журналісцкія расследаванні (дэдлайн — 13 красавіка)
Прапануюцца дзве схемы падтрымкі — для транспамежных журналісцкіх каманд і для фрылансераў.
Прэмія IJ4EU Impact Award для журналісцкіх расследаванняў (дэдлайн — 23 красавіка)
Трансгранічныя каманды журналістаў, якія працуюць у краінах — членах ЕС і краінах — кандыдатах на ўступленне ў ЕС, могуць падаць заяўкі на гэтую прэмію.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.