Конкурсы
Прыём заявак на прэмію IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і арганізацыя IMS (International Media Support) абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне ўзнагарод «Лаўрэат у галіне свабоды прэсы» (IPI-IMS Press Freedom Laureate) і «Піянер свабодных СМІ» (Free Media Pioneer) за 2027 год.
Конкурс на ўдзел у праграме Fotofestiwal у Лодзі (дэдлайн — 30 лістапада)
Конкурс не мае тэматычных ці ўзроставых абмежаванняў. Шэсць пераможцаў атрымаюць магчымасць прадставіць свае працы аўдыторыі Міжнароднага фестывалю фатаграфіі, які пройдзе ў чэрвені 2027 года ў Лодзі (Польшча). Унёсак за падачу заяўкі складае 15 еўра за кожны праект.
Адкрыты конкурс артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia
Еўрапейскі цэнтр культурнай спадчыны запрашае еўрапейскую культурную і інтэлектуальную супольнасць падзяліцца сваімі ідэямі, поглядамі і рашэннямі складаных праблем, якія стаяць сёння перад нашымі дэмакратыямі, у рамках адкрытага конкурсу артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia.
Конкурс на званне журналіста года ад One Young World
One Young World прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе на званне маладога журналіста года. Удзельнічаць могуць прадстаўнікі медыяў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.