• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты конкурс артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia

    Еўрапейскі цэнтр культурнай спадчыны запрашае еўрапейскую культурную і інтэлектуальную супольнасць падзяліцца сваімі ідэямі, поглядамі і рашэннямі складаных праблем, якія стаяць сёння перад нашымі дэмакратыямі, у рамках адкрытага конкурсу артыкулаў у рамках ініцыятывы In Vari­etate Con­cor­dia.

    Фота: Huỳnh Như Mavi для Pexels.com

    Крытэрыі: Прымаюцца заяўкі ад даследчыкаў, палітыкаў, прафесіяналаў розных галін і асабліва ад моладзі, якая хоча падзяліцца сваім бачаннем будучыні Еўропы.

    Абраныя артыкулы будуць апублікаваны на сайце Euro­pean Her­itage Hub. Лепшыя матэрыялы будуць рэкамендаваны для публікацыі ў буйных медыя-партнёрах на мясцовым, нацыянальным і еўрапейскім узроўнях (у тым ліку ў Лісабоне, Кракаве і Афінах).

    Што рабіць: Напісаць арыгінальную калонку ці артыкул на англійскай, французскай ці любой іншай мове (з абавязковым перакладам на англійскую).

    Фарматы тэкстаў:
    • Калонкі да 3К знакаў з прабеламі.
    • Артыкулы: да 30К знакаў з прабеламі.

    Дэдлайн: прыём заявак адкрыты на працягу ўсяго часу дзеяння ініцыятывы.

    Важна: Тэксты, створаныя з дапамогай ШІ, не разглядаюцца. Рашэнне аб публікацыі прымаецца рэдакцыйнай калегіяй на працягу прыкладна двух месяцаў пасля падачы.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)

    14.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.