• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на ўдзел у праграме Fotofestiwal у Лодзі (дэдлайн — 30 лістапада)

    Конкурс не мае тэматычных ці ўзроставых абмежаванняў. Шэсць пераможцаў атрымаюць магчымасць прадставіць свае працы аўдыторыі Міжнароднага фестывалю фатаграфіі, які пройдзе ў чэрвені 2027 года ў Лодзі (Польшча). Унёсак за падачу заяўкі складае 15 еўра за кожны праект. 

    Fotofesti­w­al — гэта прастора для прэзентацыі і дыскусій пра грамадства, навакольнае асяроддзе і саму фатаграфію. Але перш за ўсё — гэта заўсёды жывое месца для сустрэч, дзялення вопытам і абмену ідэямі.

    Арганізатары шукаюць аўтараў з яскравай індывідуальнасцю і праекты, якія прапануюць смелае бачанне. У склад журы ўваходзяць спецыялісты з найбольш значных сусветных медыя- і фотаінстытуцый.

    З пададзеных заявак журы абярэ шэсць праектаў, якія ў супрацоўніцтве з куратарамі Fotofesti­w­al будуць прадстаўлены ў выглядзе выставы.

    Акрамя таго, штогод сярод удзельнікаў мы выбіраем як мінімум аднаго аўтара для ўдзелу ў праграме FUTURES. FUTURES — гэта еўрапейская платформа, якая аб’ядноўвае сусветную фатаграфічную супольнасць дзеля падтрымкі і прафесійнага развіцця маладых аўтараў з усяго свету.

    Якая тэма?

    Тэмы няма — мы шукаем аўтараў з яскравай індывідуальнасцю і праекты, якія прапануюць смелае бачанне.

    Што можна даслаць?

    Завершаныя фотапраекты, якія ўключаюць ад 10 да 20 здымкаў. Адзін удзельнік можа падаць да двух праектаў.

    Што можна атрымаць?

    • Магчымасць арганізаваць выставу падчас Fotofesti­w­al у Лодзі ў чэрвені 2027 года (бюджэт — 600 еўра).
    • Ганарар аўтара — 1000 еўра.
    • Пражыванне падчас асноўных мерапрыемстваў адкрыцця фестывалю.
    • Кампенсацыя транспартных выдаткаў у памеры да 300 еўра.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.