Магчымасці
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка)
Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).
Адкрыты конкурс артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia
Еўрапейскі цэнтр культурнай спадчыны запрашае еўрапейскую культурную і інтэлектуальную супольнасць падзяліцца сваімі ідэямі, поглядамі і рашэннямі складаных праблем, якія стаяць сёння перад нашымі дэмакратыямі, у рамках адкрытага конкурсу артыкулаў у рамках ініцыятывы In Varietate Concordia.
Гранты Еўрапейскага фонду за дэмакратыю
Еўрапейскі фонд за дэмакратыю (European Endowment for Democracy, EED) падтрымлівае ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю дэмакратыі, грамадзянскай актыўнасці і плюралістычнай палітычнай сістэмы ў краінах Еўрапейскага суседства і за яго межамі.
Aнлайн-сесіі пытанняў ды адказаў ад MOST IV
MOST IV запрашае на Q&A‑сесіі, дзе каманда праекта раскажа, як усё працуе, і адкажа на пытанні.
Гранты для журналістаў на праекты па тэме штучнага інтэлекту і тэхналогій назірання
Пулітцэраўскі цэнтр прымае заяўкі на гранты для журналістаў на праекты, прысвечаныя штучнаму інтэлекту і тэхналогіям назірання, а таксама іх уплыву на супольнасці па ўсім свеце.
Архіў магчымасцяў
Збор праектаў для ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27» (дэдлайн — 27 кастрычніка)
Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) збірае праекты з міжнародным патэнцыялам да ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27». Арганізатары просяць дасылаць заяўкі на ігравыя, дакументальныя ды анімацыйныя поўнаметражныя фільмы на розных стадыях распрацоўкі.
Воркшоп «Прасцей простага: як журналісту пісаць пра складанае — зразумела і без скажэнняў» (рэгістрацыя да 19 кастрычніка)
Прасцей — не значыць прымітыўна. На воркшопе з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойкай на канкрэтных прыкладах разбяром, як ператвараць складаныя тэмы ў зразумелыя гісторыі для людзей, якія нічога пра іх не ведаюць.
Адукацыйны курс «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» (рэгістрацыя — да 23 кастрычніка)
Арганізатары прапануюць за 5 заняткаў навучыць правяраць інфармацыю, фармуляваць доказы і публічна змагацца з дэзынфармацыяй. Толькі рэальныя кейсы з беларускіх медыя: спікеры раскладуць па костачках, у чым няправыя прапагандысты_кі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.