Магчымасці
Адукацыйны курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0» (дэдлайн — 27 сакавіка)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0». Гэта праграма для медыйшчыкаў і камунікатараў, якія жадаюць карыстацца сацсеткамі эфектыўна. Удзельнікі навучацца граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць аўдыторыю, ствараць кантэнт-планы і кантэнт, які «зачэпіць» людзей.
Конкурс мультымедыйных матэрыялаў UNESCO Clubs 2024 для моладзі (дэдлайн — 25 сакавіка)
Федэрацыя клубаў, цэнтраў і асацыяцый ЮНЕСКА (USFUCA), Цэнтр міру ЮНЕСКА і фонд World Genesis арганізуюць Сусветны моладзевы конкурс мультымедыйных матэрыялаў UNESCO Clubs 2024.
Вебинар «Сопротивляемся цифровой диктатуре: стратегии и защита для независимых медиа» (дедлайн — 11 марта)
NED прапануе гранты для незалежных СМІ (дэдлайн — 11 сакавіка)
Незалежныя медыяарганізацыі, грамадскія групы і асацыяцыі могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых грантаў.
Міжнародны саміт па прасоўванні праўды ад ICFJ (7–28 сакавіка)
У рамках арганізаванага ICFJ другога штогадовага Міжнароднага саміту па прасоўванні праўды эксперты будуць праводзіць для ўдзельнікаў двухгадзінныя віртуальныя трэнінгі. У гэтым годзе ў праграму ўключылі рускую мову.
Праграма навучання фатаграфіі для студэнтаў ад Canon (дэдлайн — 7 сакавіка)
Canon арганізуе праграму навучання для студэнтаў з розных краін свету. Курсы пройдуць у верасні.
Прэмія для журналістак Courage in Journalism Awards 2024 (дэдлайн — 3 сакавіка)
Штогадовая прэмія Courage in Journalism Awards 2024 ад International Women's Media Foundation за мужнасць у журналістыцы ўручаецца тым, хто асвятляе табуяваныя тэмы, працуе ў варожым у адносінах да жанчын асяроддзі і расказвае праўду.
Конкурс фотаздымкаў прыроды BigPicture (дэдлайн — 1 сакавіка)
Каліфарнійская акадэмія навук прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе фатаграфій прыроды BigPicture. Удзельнічаць могуць фатографы з усіх краін свету.
Стыпендыяльная праграма ад Пражскага грамадзянскага цэнтра (дэдлайн — 25 сакавіка)
Пражскі грамадзянскі цэнтр запрашае журналістаў і актывістаў на працягу трох месяцаў перазагрузіцца і падумаць пра тое, як і куды рухацца далей, а таксама папрацаваць над сваім праектам у Празе.
Стыпендыяльная праграма Collaborative Journalism Fellowship (дэдлайн — 4 сакавіка)
Праграма ад Free Press Unlimited разлічана на тых, хто плануе развіваць трансгранічныя сумесныя праекты ў журналістыцы. Добрае веданне англійскай мовы абавязковае.
Трэці грантавы конкурс для Беларусі абвясціў Nordic Council (дэдлайн — 25 лютага)
Nordic Council у Літве абвясціў трэці конкурс для беларускіх медыя на 2024-2025 гады. Гэтая праграма закліканая ўмацаваць дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць праз падтрымку незалежных СМІ і медыямастацтва.
Краш-курс «Как обезоружить пропагандиста: журналистские технологии и редакционные стратегии» (дедлайн — 26 февраля)
Журналистов, редакторов, блогеров и всех, кто хочет научиться разбираться в сложных информационных потоках и освоить навыки эффективного разоблачения пропагандистских нарративов, приглашаем на прикладной онлайн-курс.
10 стыпендый для журналістаў ад Акадэміі Deutsche Welle (дэдлайн — 29 лютага)
Маладыя журналісты, прадстаўнікі медыяў ды іншыя спецыялісты ў сферы масавых камунікацый могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых стыпендый.
Free Belarus Center запрашае на рэзiдэнцыю ў Партугалію. Чакаюць і журналістаў (дэдлайн — 9 лютага)
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную рэзідэнцыю для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў у Партугаліі. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізоўваць свой уласны праект цягам васьмі тыдняў, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы сваю асноўную працу дыстанцыйна.
Праграма «Асновы выкарыстання штучнага інтэлекту ў рэдакцыі» ад Women in News (дэдлайн — 16 лютага)
Women in News, праект Сусветнай арганізацыі выдаўцоў газет і навін (WAN-IFRA), і яго праграма Digital ABCs прымае заяўкі на курс «Асновы выкарыстання штучнага інтэлекту ў рэдакцыі».
Архіў магчымасцяў
Каманда беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 запрашае на сустрэчу (22 ліпеня)
Калегаў фатографаў, сябраў ФШ1 і аматараў фатаграфіі запрашаюць на адкрытую размову пра супольнасць і фатаграфію.
Што трэба ведаць, перш чым адправіцца ў іншую краіну? Вэбінар з Крысцінай Рыхтэр (22 ліпеня)
Юрыстка Крысціна Рыхтэр патлумачыць беларусам у выгнанні, якія займаюцца актыўнай грамадскай, культурнай ці медыйнай дзейнасцю, нюансы замежных паездак.
Шосты Летнік Разнастайнасці набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц (дэдлайн – 28 ліпеня)
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на Шосты Летнік разнастайнасці, які пройдзе 28 жніўня – 1 верасня пад Варшавай.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці