SMM-пасядзенкі з РАДА: тры сустрэчы пра тое, як гаварыць у сацсетках (дэдлайн — 6 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Моладзевы Савет РАДА запрашае на SMM-пасядзенкі: тры сустрэчы па паўтары гадзіны ў фармаце лекцый і абмеркаванняў пра тое, як гаварыць у сацсетках так, каб цябе слухалі і чулі.

Гэта сустрэчы для актывіста:к, журналіста:к, супрацоўні:ц НДА і ўсіх, хто робіць праекты з сацыяльнай місіяй і хоча шчыра расказваць пра іх у сацсетках.
Удзельнікі будуць разбірацца:
- як быць жывым чалавекам у інтэрнэце;
- чаму ШІ і нейраслоп з’ядаюць давер да любога кантэнту і што з гэтым рабіць;
- з якімі мэтамі вы ўвогуле вядзеце блог і ці карысны ён вам;
- тэхнічныя моманты: праграмы і сэрвісы для недызайнер:ак і немантажор:ак.
Пасядзенкі вядзе Наташа – артхаўсная зорка беларускага інстаграма.
Калі: па суботах, 10 / 17 / 24 кастрычніка 2026 года, 12:00 па Варшаве.
Дзе: анлайн.
Мова спікеркі – расейская.
Дэдлайн рэгістрацыі — да 6 кастрычніка 2026 года ўключна.
Рэгістрацыя тут
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў