• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Фінансаванне медыя: не толькі донары» (дэдлайн — 29 верасня)

    Як медыям у экзайле шукаць фінансаванне і не залежыць ад адной крыніцы даходу? Якія магчымасці адкрываюць фандрайзінг, краўдфандынг, камерцыйная рэклама і манетызацыя платформаў?

    30 верасня на вэбінары з Марыяй Малевіч, прадзюсаркай і галоўнай рэдактаркай «Маланка Медыя» пагаворым пра тое, як сёння ўладкаванае фінансаванне беларускіх медыя і якія магчымасці варта ўлічваць пры планаванні даходаў рэдакцыі.

    У праграме:

    • Фандрайзінг – галоўныя трэнды і антытрэнды 2026 года, чаканні ад 2027-га. Абмяркуем, як краўдфандынг можа стаць часткай агульнай фандрайзінгавай стратэгіі.
    • Манетызацыя платформаў – магчымасці і абмежаванні манетызацыі YouTube і Tik­Tok.
    • Рэклама і партнёрства – як працаваць з камерцыйнай рэкламай і будаваць адносіны з рэкламадаўцамі.
    • Практыка – паспрабуем стварыць прапанову, якую можна адрасаваць не толькі донарам, але і прыватным партнёрам.

    Фармат: анлайн, 2,5 гадзіны (з 10-хвілінным перапынкам).

    Калі: 30 верасня 2026 года, 17:00 – 19:30 (Варшава) / 18:00 – 20:30 (Вільнюс).

    Як трапіць

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Рэгістрацыя адкрытая да 29 верасня 2026 года, 17:00 (Вільнюс).

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Удзельнікі і ўдзельніцы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за суткі і за гадзіну да пачатку вэбінару.

    Вэбінар арганізуюць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Калі ў вас засталіся пытанні пра вэбінар, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.