• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Латушка абмеркаваў з амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы падтрымку незалежных СМІ

    Пытанні падтрымкі незалежных СМІ і блогераў, а таксама палітычную сітуацыю ў Беларусі абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на сустрэчы з новым амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы Енэсам дэ Молам.

    Латушка абмеркаваў падтрымку беларускіх незалежных СМІ

    Фота: АПК

    Як паведамляе АПК, Латушка “падзякаваў Нідэрландах за тое, што яны разглядаюць у якасці прыярытэтнага кірунку падтрымку беларускіх незалежных СМІ і праваабарончай дзейнасці”.

    Адзначаецца, што палітык таксама “падзякаваў Еўрасаюзу ў асобе спадара Енеса дэ Мола за прынцыповую пазіцыю ў непрызнанні Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта паводле вынікаў зноў сфальсіфікаваных выбараў, падчас якіх дыктатар перапрызначыў самога сябе на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта Беларусі”.

    Нідэрландскі дыпламат быў таксама праінфармаваны аб дзейнасці АПК і Каардынацыйнай рады, гаворыцца ў паведамленні.

    На сустрэчы Латушка “звярнуў асаблівую ўвагу на крокі, накіраваныя на прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за ўчыненыя міжнародныя злачынствы”. “Асобна [намеснік кіраўніка кабінета] акцэнтаваў увагу на працы, якая праводзіцца для дасягнення адказнасці з выкарыстаннем інструментаў Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама спецтрыбуналу ў злачынстве агрэсіі супраць Украіны”, — удакладняецца ў рэлізе.

    “Адным з важных стратэгічных кірункаў” дзейнасці дэмсіл Латушка назваў “неабходнасць данясення беларусам праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, аб еўрапейскіх перспектывах для Беларусі”. У сувязі з гэтым ён “звярнуўся з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў з боку Нідэрландаў”.

    У паведамленні адзначаецца, што Енес дэ Мол у 2019–2024 гадах быў амбасадарам Нідэрландаў ва Украіне, таму на сустрэчы абмяркоўвалася вайна ў гэтай краіне “ў кантэксце падтрымкі Лукашэнкі агрэсіі Расіі”. Таксама размова ішла аб “перспектывах перамоў па завяршэнні вайны і прадстаўленні на іх пазіцыі дэмсіл Беларусі”, аб “выкліках для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія стварае Расія”.

    Амбасада Нідэрландаў у Польшчы акрэдытаваная ў тым ліку для працы з Беларуссю. Папярэдняя (да Енеса дэ Мола) амбасадар Дафна Бергсма была амбасадарам па сумяшчальніцтве ў Беларусі ў 2020–2024 гадах, аднак даверчых грамат у Мінску не ўручала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці