• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёў: Журналіста затрымалі ў часе рэпетыцыі адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам КДБ

    Вечарам 10 снежня сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Магілёва Яўгена Глушкова затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ён спрабаваў зняць рэпетыцыю адкрыцця памятнага знака супрацоўнікам дзяржбяспекі каля будынка Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ.

    Па словах Яўгена Глушкова, калі ён пачаў здымаць відэа, супрацоўнікі магілёўскай міліцыі затрымалі яго і суправадзілі ў будынак упраўлення. Туды ж прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія папярэдзілі, што здымаць нельга, і папрасілі выдаліць адзняты матэрыял. Усяго ў будынку КДБ Глушкоў знаходзіўся не больш за 15 хвілін.

    Афіцыйнае адкрыццё памятнага знака супрацоўнікам дзяржбеспекі каля будынку абласной управы КДБ у Магілёве запланаванае на 18 снежня. У рэпетыцыі 10 снежня бралі ўдзел прадстаўнікі гарадскіх уладаў і супрацоўнікі спецслужбаў.

    Яўген Глушкоў рэгулярна здымае відэасюжэты пра жыццё горада і Магілёўскай вобласці, якія пазней выкладвае ў інтэрнэт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці