• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскі журналіст падаў у суд на аднаго з начальнікаў абласнога УУС

    Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч папракае намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргея Волкава у ігнараванні рашэння суда і спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да мясцовага чыноўніка, паведамляе mspring.online.

    Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

    29 красавіка ў будынку Адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва адбыўся сход членаў гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008”. Члены кааператыва запрасілі для асвятлення мерапрыемства журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча, аднак прадстаўнік раённай улады Канстанцін Кісцянёў адмовіўся пусціць карэспандэнта ў залу. Журналіст напісаў скаргу ў Ленінскі РАУС, у якой папрасіў прыцягнуць чыноўніка да адміністрацыйнай адказнасці.

    Праверку ў дачыненні да Кісцянёва двойчы спынялі, але Лапцэвіч абодва разы дамагаўся яе аднаўлення праз суд. У апошні раз ён выкрыў хлусню ўчастковага Аляксандра Шмаянкова, які вёў справу: у матэрыялах міліцыянт паведаміў, што апытваў журналіста, але Лапцэвіч адмаўляе гэта.

    Уладзімір Лапцэвіч звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС па Магілёўскай вобласці, каб там далі прававую ацэнку ўчынку міліцыянта. ГУУБ перанакіраваў зварот кіраўніцтву УУС Магілёўскага аблвыканкама.

    – Адказ на мой зварот я так і не атрымаў. Затое мне даслалі пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні ад 11 жніўня 2017 года, падпісаную намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргеем Волкавым. У ім, таксама як і ў пастанове Шмаянкова, утрымліваюцца ранейшыя хлуслівыя сцвярджэнні адносна таго, што мяне апытвалі. Ні Шмаянкоў, ні Волкаў мяне не апытвалі, – распавёў журналіст пра адказ з УУС.

    Уладзімір Лапцэвіч звяртае ўвагу на тое, што матэрыялы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Канстанціна Кісцянёва былі накіраваны на новы разгляд судом 28 ліпеня. Аднак Волкаў праігнараваў рашэнне суда і заявіў, што справа спыненая, паколькі скончыліся тэрміны прыцягнення да адказнасці.

    Каб дамагчыся праўды, журналіст БелаПАН звярнуўся ў суд. У сваёй скарзе ён просіць адмяніць пастанову Сяргея Волкава аб спыненні справы ў дачыненні да Кісцянёва, а таксама хоча пачуць прававую ацэнку дзеянняў намеснік начальніка МГБ УУС і прыцягнуць да адказнасці за ігнараванне пастановы суда.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці