• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Amnesty International: У Беларусі існуюць строгія абмежаванні свабоды выказвання, як у заканадаўстве, так і на практыцы

    Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала вялікую справаздачу па Беларусі для працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду на 36-ю сесію рабочай групы УПА ў траўні 2020 года. Эксперты адзначаюць, што ў Беларусі застаюцца сур'ёзныя праблемы ў сферы правоў чалавека.

    Прыводзім вытрымку са справаздачы Amnesty International, датычнай свабоды слова і медыя.

    У раздзеле «Свабода выказвання і свабода СМІ» адзначаецца, што ў Беларусі па-ранейшаму існуюць строгія абмежаванні свабоды выказвання, як у заканадаўстве, так і на практыцы. Крытыкі ўраду і іншадумцы, якія спрабуюць скарыстацца гэтым правам, сутыкаюцца з уціскам і іншымі рэпрэсіямі з боку ўладаў, у тым ліку адміністрацыйным і крымінальным пераследам.

    Змены ў Закон аб сродках масавай інфармацыі, якія ўступілі у сілу ў снежні 2018 года, значна ўзмацнілі дзяржаўны кантроль над інтэрнэт-СМІ. Цяпер як зарэгістраваныя, так і не зарэгістраваныя інтэрнэт-выданні абавязаныя ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, якія пакідаюць каментары ў артыкулах ці на інтэрнэт-форумах (што ўшчамляе правы людзей на ананімнасць), а таксама раскрываць гэтую інфармацыю па запыце адпаведных органаў.

    Уладальнікі зарэгістраваных анлайн-СМІ нясуць адказнасць за змест каментароў. Гэтыя нормы паспрыялі фармаванню культуры ўзмоцненага сачэння і далейшаму згортванню адкрытага абмеркавання і свабоды выказвання.

    Нягледзячы на перапынак у пераследзе журналістаў, што супаў з Еўрапейскімі Гульнямі ў Мінску, улады працягваюць накладаць вялікія штрафы на журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, згодна з артыкулам 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

    У кастрычніку 2019 года, Мінскі абласны суд вызваліў былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку, які знаходзіўся ў зняволенні з сакавіка 2019 года, але прысудзіў яго да дзесяці месяцаў абмежавання волі без накіравання (так званай «хатняй хіміі»).

    Дзмітрый Паліенка быў гвалтоўна затрыманы ў сябе дома 20 сакавіка 2019 года. У красавіку 2019 года яму было прад’яўлена абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Два эпізоды звязаныя з графіці (артыкул 341 «шкода дзяржаўнай уласнасці» і артыкул 130 частка 1 «распальваньне варожасці»). Таксама Паліенка абвінавачваўся ў меркаваным нападзе на чалавека (артыкул 339 частка 3 «асабліва злоснае хуліганства»). Падчас яго знаходжання пад вартай у чаканні суда, яму былі прад’яўленыя яшчэ два абвінавачванні: «абраза прадстаўніка ўлады» (паводле артыкула 369), і яшчэ адзін эпізод «шкоды дзяржаўнай маёмасці».

    Amnesty Inter­na­tion­al заявіла, што, нягледзячы на сур’ёзныя асцярогі з нагоды падстаў для абвінавачвання ў «асабліва злосным хуліганстве», усе іншыя абвінавачванні супраць Паліенкі былі незаконнымі і датычыліся яго права на свабоду слова. У першы дзень суда, пракуратура адмовілася ад усіх іншых абвінавачанняў. Акрамя таго, пад моцным ціскам з боку праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці, суд адмяніў рашэнне аб правядзенні закрытага суда. Таксама, выказвалася заклапочанасць адносна абыходжання з Дзмітрыем Паліенкам у папярэднім зняволенні, якое было звязана з ягоным пераследам з боку ўладаў, у тым ліку адвольнага размяшчэння ў адзіночную камеру і адмова ў перадачы пасылак і пошты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Государственные политики в области регулирования медиа в новой Беларуси

    Белорусская ассоциация журналистов организует серию отчетов при поддержке Reporters Without Borders Sweden. Мы постараемся вкратце ознакомить читателя с состоянием информационной отрасли в современной Беларуси, эталонами права в области свободы информации и свободы слова, передовым опытом некоторых стран в регулировании медиасферы и своим видением того как следует развивать СМИ в новой Беларуси, ориентируясь на лучшие практики и достижения цивилизованных стран. Скачать PDF.
    12.02.2024

    Применение составов преступлений и правонарушений в области злоупотребления свободы выражения мнений

    20.02.2024
    Акцэнты

    Государственная пропаганда: как избежать ее в Новой Беларуси

    Белорусская ассоциация журналистов организует серию отчетов при поддержке Reporters Without Borders Sweden. В данном исследовании эксперты предлагают рассмотреть вопрос, как реформировать систему массовой коммуникации и что делать с существующими государственными СМИ. Скачать PDF.
    26.02.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці